Беларусбанк адмяняе плату за пераказы паміж карткамі ўнутры банка
- 1.10.2025, 21:07
З 1 лістапада.
Прэс-служба Беларусбанка паведаміла, што з 1 лістапада гэты банк адмяняе плату за пераказы ў лічбавых каналах паміж сваімі карткамі.
Пераказы з карткі адной асобы на карткі іншай асобы ў сэрвісах Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, на сайце, у інфакіёсках, банкаматах або праз сэрвіс «Аўтаплата» будуць ажыццяўляцца без камісіі.
Пры гэтым сума аперацыі значэння мець не будзе.