Зграя ваўкоў збегла з Беларусі ў Літву
- 21.10.2025, 21:23
Відэафакт.
Літоўскія памежнікі зафіксавалі ў Чэпкяляйскім запаведніку ваўчыную зграю, якая прыйшла з Беларусі. Паводле даных Службы аховы дзяржаўнай мяжы (СОГГ), у нядзелю каля паўдня памежнікі Кабяляйскай памежнай заставы праз сістэму відэаназірання за мяжой убачылі, як 9 ваўкоў, якія рухаліся адзін за адным, перасеклі мяжу Літвы з боку Беларусі.
Паводле слоў памежнікаў, ваўчыны зграя не стала затрымлівацца на мяжы і пайшла ўглыб тэрыторыі Літвы.
Гэтае месца знаходзіцца ў Варэнскім раёне, на тэрыторыі Чэпкяляйскага дзяржаўнага прыроднага запаведніка, дзе праходзіць мяжа з Беларуссю.
У сувязі з наплывам мігрантаў на літоўскім баку мяжы з Беларуссю пабудавана ахоўная агароджа. Аднак у раёне Чэпкяляйскага забалочанага лесу праз нестабільны грунт і натуральныя перашкоды ўсталяваць такую інфраструктуру не ўдалося, таму тут Кабяляйскія памежнікі ахоўваюць мяжу іншымі спосабамі. Адзін з іх — сістэма відэаназірання за мяжой.
Паводле даных СОГГ, у поле зроку камер сістэмы відэаназірання трапляюць як нелегальныя мігранты, так і розныя жывёлы.