BE RU EN

Прэм'ер Нарвегіі: Еўропа рыхтуе адказ на мірны план для Украіны

  • 21.11.2025, 22:57

Перадача тэрыторый РФ супярэчыць Канстытуцыі Украіны.

Прэм'ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Стёрэ у пятніцу заявіў, што шэраг еўрапейскіх дзяржаў абмяркоўвае прапановы да мірнага плана, падрыхтаванага ЗША.

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю NRK.

Стёрэ, які цяпер удзельнічае ў саміце «Групы дваццаці» ў Паўднёвай Афрыцы, сказаў, што еўрапейскія краіны, якія ўдзельнічаюць у саміце, выступяць з еўрапейскай прапановай па «плане міру» Трампа для Украіны.

«Па-першае, каб краіна аддала тэрыторыі, якія яна кантралюе, фактычна за перамовным сталом, гэта супярэчыць Канстытуцыі Украіны», — сказаў нарвежскі прэм'ер.

Ён дадаў, што мірны план усё ж можа стаць адпраўной кропкай для перамір'я і далейшых перамоваў, да чаго Украіна раней ставілася пазітыўна.

«Гэтую магчымасць трэба выкарыстаць, але для гэтага еўрапейцы павінны аб'яднацца і стварыць процівагу ў тых сферах, дзе гэтая прапанова наўрад ці можа быць прынятая», — сказаў Стёрэ.

Апошнія навіны