150-кілаграмовы Лукашэнка ўпаў на лёдзе і не здолеў падняцца
- 28.12.2025, 13:44
Дыктатара з цяжкасцю зрушвалі з месца гульцы ягонай хакейнай каманды.
Лукашэнка, які важыць не менш за 150 кілаграмаў, упаў на лёдзе і не здолеў самастойна падняцца.
Гэта адбылося падчас гульні хакейнай каманды дыктатара супраць каманды Брэсцкай вобласці. Правіцеля зачапіў і паваліў на лёд свой жа гулец. 150-кілаграмовы Лукашэнка бяссільна ляжаў, не ў стане зрушыцца з месца.
Немачнага, распаўнелага дыктатара з цяжкасцю падымалі на ногі іншыя гульцы.
Адзначым, што за апошнія некалькі гадоў беларускі правіцель моцна папраўнеў. Цяпер ён важыць каля 150 кілаграмаў. Залішнюю вагу ў дыктатара суправаджае шэраг сур'ёзных хранічных захворванняў, у тым ліку некантраляваны тремор галавы.