Лукашэнка атрымаў траўму пасля падзення на лёдзе
- 28.12.2025, 19:19
У дыктатара з'явіліся праблемы са спінай.
Дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка расцягнуў мышцы спіны падчас хакейнага матчу, калі яго збіў з ног гулец яго ж каманды Яраслаў Чупрыс.
«Звычайная рабочая сітуацыя: бі сваіх, каб чужыя баяліся. Усё ў парадку. Адчуваю сябе добра, калі не лічыць расцяжэння мышцаў спіны», — перадае словы Лукашэнкі тэлеграм-канал, блізкі да яго прэс-службы.
Матч каманды ўзурпатара і каманды Брэсцкай вобласці прайшоў напярэдадні на «Алімпік-Арэне» ў Мінску.
Падчас гульні гулец каманды дыктатара Яраслаў Чупрыс рухаўся заднім ходам і збіў з ног 150-кілаграмовага Лукашэнку. Той упаў на спіну і не здолеў самастойна падняцца.
71-гадовы Лукашэнка гуляе ў хакей на аматарскім узроўні. Гэта не першы выпадак, калі падчас матчу ён атрымлівае траўму: у красавіку 2022 года гулец каманды суперніка патрапіў яму клюшкай па твары. Лукашэнку аказалі медыцынскую дапамогу на лаўцы запасных.