BE RU EN

Трамп назваў прычыну замарозкі дапамогі Украіне

  • 7.03.2025, 21:45

Прэзідэнт ЗША хоча пераканацца ў жаданні Кіева дамовіцца пра заканчэнне вайны.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у Авальным кабінеце, што прыняў пастанову замарозіць ваенную дапамогу Украіне, каб пераканацца ў яе жаданні дамовіцца пра заканчэнне вайны.

Журналіст нагадаў Трампу пра паведамленне ў Truth Social ад 7 сакавіка, у якім ён заявіў, што Расея літаральна «разбурае» Украіну на полі бою і не толькі. У той самы час журналіст спытаў: «Дык чаму не паставіць Украіне сістэмы супрацьпаветранай абароны і што будзе, калі Украіна скончыцца?»

Кіраўнік Белага дому заявіў, што гэта «добрае пытанне».

«Бо я павінен ведаць, што яны хочуць дамовіцца. Пакуль я не ведаю. Калі яны не хочуць спыняцца і дамаўляцца, мы прыбіраемся адтуль [маецца на ўвазе, спыняюць падтрымку Украіны]», – дадаў Трамп.

Ён таксама чарговы раз падкрэсліў жаданне, каб Украіна «разлічылася» з ЗША.

Апошнія навіны