BE RU EN

Самалёт з расейскімі турыстамі экстранна сеў у Таліне

  • 24.08.2025, 20:57

Ён накіроўваўся ў Санкт-Пецярбург.

Раніцай 24 жніўня ў Таліне экстранна прызямліўся самалёт, поўны расейскіх турыстаў, які накіроўваўся ў расейскі Санкт-Пецярбург, паведамляе Postimees.

Кіраўнік у камунікацыях і маркетынгу Талінскага аэрапорта Маргот Хольтс паведаміла Postimees, што ў нядзелю а 5:33 раніцы самалёт егіпецкай авіякампаніі AlMarsia Universal Airlines прызямліўся ў Таліне. Рэйс накіроўваўся з Шарм-эль-Шэйха ў аэрапорт Пулкава ў Санкт-Пецярбургу.

- Самалёт быў перанакіраваны на пасадку ў Талін, бо ў аэрапорт Пулкава ён прызямліцца не мог праз часовае закрыццё, - дадала яна.

Аэрапорт Пулкава быў закрыты праз начную атаку ўкраінскіх дронаў. Украіна змагла нанесці шкоду на тэрыторыі Расеі ў некалькіх месцах, выклікаўшы пажары ва Усць-Лузе і побач з Курскай АЭС.

Самалёт вылецеў з Таліна аб 11:08 і накіраваўся ў Санкт-Пецярбург.

Са слоў Хольтс, пасажырам і экіпажу не дазвалялася пакідаць самалёт падчас знаходжання ў Талінскім аэрапорце.

Апошнія навіны