BE RU EN

Мэрц, Макрон і Туск прыбылі ў Малдову ў Дзень незалежнасці

  • 27.08.2025, 21:38

Відэа.

Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск у сераду, 27 жніўня, прыбылі ў Кішынёў на Дзень незалежнасці Малдовы.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацсетцы x напісаў Фрыдрых Мэрц і апублікаваў супольнае фота лідараў ЕЗ з прэзідэнткай Малдовы Маяй Санду.

Канцлер Нямеччыны напісаў, што Малдова з'яўляецца часткай еўрапейскай сям'і і для яго вялікі гонар быць там у Дзень незалежнасці.

"Нямеччына, Францыя і Польшча падтрымліваюць свабодную і еўрапейскую Малдову. Мы падтрымліваем вас у абароне вашай свабоды і суверэнітэту”, — заявіў ён.

Апошнія навіны