Запуск «Фламінга» ўпершыню паказалі на відэа
- 31.08.2025, 20:44
Пакуль невядома, па якіх цэлях адпрацавалі ўкраінскія ракеты.
У сетцы ўпершыню паказалі запуск ракет «Фламінга» вытворчасці ўкраінскай кампаніі Fire Point.
Кадры запуску «Фламінга» апублікаваў Telegram-канал «Николаевский Ванек». На відэа бачныя пускі з наземных установак і палёт ракет у небе.
«Прыгожа, праўда? Як бы гэта дзіўна не гучала, але відэа трапляння кудысьці па цэлях гэтага дабра залежыць часткова ад нас, але, вядома, ад расейцаў», - адзначае канал.
Пакуль невядома, дзе адбыліся запускі і па якіх цэлях адпрацавалі ўкраінскія ракеты.