BE RU EN

Літва хоча аднавіць асушаныя балоты на мяжы з Беларуссю

  • 31.08.2025, 20:07

У мэтах бяспекі.

Літва абдумвае ідэю аднавіць раней асушаныя балоты на мяжы з Беларуссю для ўзмацнення бяспекі, заявіў дырэктар Фонду аднаўлення і аховы балот Нерыюс Забляцкіс у эфіры мясцовага радыё LRT.

"Перш за ўсё мы гаворым аб аднаўленні ўжо існых, але асушаных балот, забалочанасць у рэгіёне на мяжы з Беларуссю калісьці была даволі вялікай", - сказаў ён.

Забляцкіс дадаў, што ў памежнай зоне знаходзіцца блізу 60 тысяч га балот, большасць з якіх асушаная. Паводле ягоных звестак, аднаўленне гэтай плошчы зойме дзесяцігоддзе, а кошт 1 га складае ад €500 да €2 тысяч «або больш».

Акрамя таго, дырэктар Фонду заклікаў Латвію і Эстонію пераняць прыклад Літвы.

Апошнія навіны