Беларусы ўбачаць паўночнае ззянне
- 31.08.2025, 20:25
Названы спіс гарадоў.
Каранальны выкід масы ўжо адбыўся пасля выбліску на сонцы, а геамагнітная бура дасягне зямлі ўвечары 1 верасня або ўначы на 2 верасня, піша цэнтр прагнозаў касмічнага надвор'я.
Навукоўцы чакаюць, што сонечнае рэчыва прыйдзе да арбіты Зямлі на працягу аўторка, 2 верасня, і выкліча вельмі моцныя магнітныя віхуры ўзроўню G2-G4 (самы моцны ўзровень – G5).
Віхуры класа G4 класіфікуюцца як “цяжкія": гэта ад -100 да -200 нТл за цыкл. Яны часта прычыняюцца да праблем з кантролем напружання і памылковымі спрацоўваннем ахоўных прылад. Такія віхуры могуць ствараць электрычныя токі ў трубаправодах, пагаршаць радыёсувязь і спадарожнікавую навігацыю і прычыняцца да паўночнага ззяння ў нечаканых месцах планеты.
У Беларусі магнітная віхура можна таксама прывесці да паўночнага ззяння на шыротах блізу 55 градусаў (гэта Паставы, Мёры, Шаркоўшчына, Браслаў) на некалькі гадзін уночы 2 верасня.