BE RU EN

Генштаб УСУ адказаў Герасімаву

  • 31.08.2025, 21:46

Расейскі генерал хлусіць.

У сяле Дачнае Днепрапятроўскай вобласці, якое, як заяўляў начальнік Генштаба УС РФ Валерый Герасімаў, якое акупавалі расейцы, знаходзяцца ўкраінскія вайскоўцы. Пра гэта сведчыць відэа, апублікаванае Генеральным штабам УСУ 31 жніўня.

Напярэдадні Герасімаў паведаміў, нібыта расейскія войскі з сакавіка 2025 года захапілі 149 населеных пунктаў Украіны, у тым ліку і сем вёсак на Днепрапятроўшчыне.

На відэа ваяроў 46 асобнай аэрамабільнай Падольскай брыгады ДШВ УС Украіны, якое апублікаваў Генштаб, відаць, што на фоне разбуранага сяла знаходзяцца ўкраінскія ваяры, якія трымаюць сіне-жоўты ўкраінскі сцяг.

«Як выглядае «акупаванае», з дакладу начальніка Генштаба РФ Валерыя Герасімава, сяло Дачнае Днепрапятроўскай вобласці — паказваюць ваяры 46 асобнай аэрамабільнай Падольскай брыгады ДШВ УС Украіны!»- гаворыцца ў паведамленні Генштаба УСУ.

Апошнія навіны