BE RU EN

Павал Мажэйка: Я разумею ўчынак Статкевіча

  • 13.09.2025, 18:31

Лідар беларускай апазіцыі даўно даказаў, што мае права ісці супраць плыні.

Вызвалены 11 верасня гродзенскі журналіст Павал Мажэйка пракаментаваў для «Радыё Свабода» адмову лідара беларускай апазіцыі Мікалая Статкевіча пакідаць Беларусь:

— Мы ехалі з Мікалаем у адным і тым самым аўтобусе. Я — у самым канцы, а ён — у пачатку. Калі мы спыніліся літаральна на некалькі секунд перад шлагбаумам, які даваў нам магчымасць заехаць на літоўскі бок, супрацоўнікі КДБ выскачылі з аўтобуса. У той жа момант Мікалай Статкевіч пачаў гучна казаць, што ён не збіраецца з'язджаць і каб яго вярнулі. Ён патрабаваў, каб яму адкрылі дзверы, і ў выніку Мікалай выйшаў. Гэта ўсё, што я бачыў.

Мікалай Статкевіч і сваім жыццём, і сваёй дзейнасцю, і сваёй пазіцыяй даўно даказаў, што мае права ісці супраць плыні і адстойваць тую пазіцыю, якую ён займае. Ён расплачваецца за гэта сваім жыццём. У гэтым сэнсе я яго абсалютна падтрымліваю. Усе гэтыя дыскусіі, якія вядуцца, павінны быць спыненыя.

Ніхто з нас, хто быў у аўтобусе, — маю на ўвазе ўлады Беларусі, — з намі размоў не вёў. Ніхто не пытаўся ў нас згоды і дазволу, каб нас вывозіць. Гэта была прымусовая дэпартацыя з уласнай краіны. Тут я на баку Мікалая Статкевіча. Лічу, што ён меў права паводзіць сябе менавіта так. Годна, так, як ён і зрабіў.

Апошнія навіны