BE RU EN

«Мінск — гэта нейкае Маямі?»

  • 14.09.2025, 13:50

Эксперт паказаў, як «уляцелі ў космас» цэны на кватэры за тры гады.

Эксперт па нерухомасці з Мінска апублікаваў ролік, у якім параўнаў цэны на кватэры ў розных раёнах сталіцы ў 2022 і 2025 гадах. Лічбы, якія, паводле яго слоў, грунтуюцца на рэальных здзелках, паказваюць істотны рост кошту жылля — у некаторых выпадках больш чым удвая. Відэа выклікала бурнае абмеркаванне ў каментарыях: карыстальнікі здзіўляюцца, як цэны на нерухомасць так моцна выраслі.

У сваім роліку эксперт наглядна параўнаў кошт кватэр у некалькіх папулярных раёнах і жылых комплексах сталіцы. Паводле яго даных, цэны змяніліся наступным чынам:

ЖК «Мінск Мір»: кватэра-студыя (30 м²) у 2022 годзе каштавала 29 тыс. долараў, а ў 2025-м — ужо 62 тыс. долараў.

Каменная Горка: кватэра плошчай 55 м² падаражэла з 73 тыс. долараў да 108 тыс.

Серабранка: кватэра (33 м²) падаражэла з 41 тыс. да 61 тыс. долараў.

ЖК «Маяк Мінска»: кватэра (44 м²) падаражэла з 80 тыс. да 117 тыс. долараў.

ЖК «Левада»: цана на кватэру ўзрасла з 85 тыс. (47 м²) да 169 тыс. долараў (50 м²).

TikTok - Make Your Day

Апошнія навіны