«Недзе ў цені пражэктараў засумаваў Лукашэнка»
- 14.09.2025, 15:43
Што мінчукі думаюць пра Дзень горада.
Жыхары Мінска дзяляцца ўражаннямі ад Дня горада. Шмат хто скардзіцца на велізарныя натоўпы: «Проста дзікія натоўпы людзей, усе пхаюць адно аднаго, а некаторыя прыехалі з дзецьмі ў калясках».
На Нямізе, паводле слоў гараджан, «купа неадэкватных падпітых людзей, хамавітых крыклівых жанчын», а некаторыя мінакі «проста дазвалялі сабе штурхацца, тыкаць, хадзілі проста па клумбе».
«Калі б уваход каштаваў хаця б рублёў 10, то большасці там і блізка не было б», — пішуць мінчукі. Шмат хто прызнаецца: «Гэта быў першы і апошні раз, калі мы паехалі ў цэнтр на культурна-масавае мерапрыемства».
Іншыя адзначаюць, што на святы даўно стараюцца выязджаць з горада: «Ніколі з-за гэтага на 9 траўня, 3 ліпеня і Дзень горада не заставаўся ў Мінску».
А хтосьці дадае іроніі: «Недзе ў цені пражэктараў засумаваў бульбавы фюрэр Лукашэнка — такое свята, а радыкуліт перашкаджае танцаваць».