Жаніх і нявеста з ЗША прыдумалі, як зэканоміць на вяселлі
- 14.09.2025, 17:21
Маладыя нават атрымалі невялікі прыбытак.
Хтосьці адмаўляецца ад мары пра пышнае вяселле з-за высокага кошту ўсіх паслуг, іншыя ж не здаюцца. Напрыклад, амерыканка Марлі Джакс і яе выбраннік Стыў Джэй Ларсэн пераканалі амаль 300 гасцей набыць квіткі на цырымонію іх шлюбу і на вясельны банкет, піша «Нож»
Марлі і Стыў хацелі згуляць звычайнае вяселле. Аднак, пачаўшы займацца арганізацыяй гуляння, яны хутка зразумелі, наколькі гэта дорага. Паводле слоў маладых, у адной фірме з іх патрабавалі 650 долараў выключна за разразанне торта.
Пара падлічыла прыблізны бюджэт, неабходны для правядзення свята. Так яны прыйшлі да незвычайнага і спрэчнага рашэння: збіраць ахвяраванні з усіх, хто хоча быць побач з імі ў гэты важны дзень.
У выніку жаніх і нявеста стварылі цэлы прайс-ліст для ўсіх патэнцыйных гасцей. Так, за 57 долараў любы чалавек — нават незнаёмец — мог прыйсці на афіцыйную цырымонію і прыём. За пакет паслуг «Усё ўключана» гасцям трэба было заплаціць каля 1000 долараў.
У выніку маладыя не толькі зэканомілі грошы, але і атрымалі невялікі прыбытак. Квіткі на іх вяселле набылі 300 чалавек, у тым ліку бацькі Марлі і Стыва, іх сваякі, сябры і незнаёмыя людзі.
Увесь прыбытак пара ахвяравала дабрачыннай арганізацыі, якая займаецца асветай у сельскіх раёнах Кеніі.
Стыў і Марлі перакананыя, што сваім смелым учынкам «разбураюць шматмільярдную індустрыю вяселляў».