BE RU EN

«Лукашэнка — шасцёрка Пуціна»

  • 14.09.2025, 17:33

Дыктатар проста хацеў нагадзіць Польшчы.

Аналітык Сяргей Чалы выказаў сваю версію пра ролю беларускіх уладаў у інцыдэнце з уварваннем расійскіх беспілотнікаў у Польшчу.

На канале БРЦ Сяргей Чалы адзначыў падзеі 10 верасня, піша «Салідарнасць»:

– На першы, нявопытны, погляд можа падацца, што Расія прызнала інцыдэнт выпадковасцю. Але не. Гаворыцца (у заяве Мінабароны РФ – заўв.) толькі пра тое, што мэтаў для паражэння не было пастаўлена. Але не гаворыцца пра тое, што яны не запускалі дроны па Польшчы мэтанакіравана. Што, на другі, вопытны, погляд, азначае, што запуск быў наўмысны.

Чалы нагадаў, што ўварванне дронаў у Польшчу адбылося праз месяц пасля саміту на Алясцы і праз два тыдні пасля саміту ШАС у Кітаі:

– Абодва саміты, па факце, зноў зрабілі Пуціна рукападавальным у сусветнай палітыцы. Карацей, Пуцін вырашыў, што яму можна.

У гэтым сэнсе напад на Польшчу — працяг дэманстратыўнага прыніжэння Трампа Пуціным.

Аналітык звярнуў увагу на незвычайную рэакцыю беларускіх уладаў на падзеі 10 верасня: начальнік Генштаба Павел Мураўейка заявіў, што яны папярэджвалі калег з Польшчы пра дроны, якія ляцелі ў іх бок. Як гэта можна патлумачыць?

– Як і Мураўейка, Лукашэнка неаднаразова ў сваіх зваротах да Захаду спрабаваў стварыць уражанне: «Мы тут ні пры чым, гэта ўсё Пуцін, выратуйце нас ад гэтага вар’ята»… І ўсё было б добра, калі б Беларусь не вяла ўласную барацьбу з Польшчай.

Чалы нагадаў пра нядаўняе затрыманне ў Лепелі польскага манаха-«шпіёна».

– На мой погляд, Лукашэнка — не ахвяра бандыта Пуціна. Ён — яго саўдзельнік. Дакладней — шасцёрка.

Лукашэнка — правакаатар, які разлічвае на свой дробны гешэфт. Як і з вайной з Украінай, калі ён разлічваў атрымаць доступ да порта Паўднёвы (каля Адэсы – заўв.) для перавалкі калійных угнаенняў.

А ў дадзеным выпадку з дронамі Лукашэнка проста хацеў нагадзіць Польшчы, якая з’яўляецца яго даўнім аб’ектам ірацыянальнай фіксацыі.

Аналітык таксама нагадаў пра замацаванне сярод дзяржаўных святаў «Дня народнага адзінства»:

– Ён жа дзень выканання СССР саюзніцкага доўгу перад нацысцкай Германіяй у сумесным знішчэнні Польшчы.

Апошнія навіны