Пад Мінскам знайшлі павука-асу
- 14.09.2025, 18:48
Аргіопа асвойвае Беларусь.
Павука-асу заўважылі ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці, паведамляе дзяржаўнае ТБ.
Павук-аса, або паласатая аргіопа, выглядае пагрозліва з-за сваёй яркай чорна-жоўтай афарбоўкі, якая нагадвае асу. Аднак, нягледзячы на атрутнасць, ён не ўяўляе вялікай небяспекі для чалавека. Укус гэтага павука параўнальны з укусам пчалы і можа быць небяспечны толькі для алергікаў і маленькіх дзяцей.
Гэта ўжо далёка не першае з’яўленне паўднёвага павука ў Беларусі. На сайце Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» ёсць інфармацыя, што ўпершыню такі павук быў заўважаны ў пушчы яшчэ ў 2001 годзе. І ў апошнія гады паласатая аргіопа актыўна асвойвае лясную зону.