У Мінску заўважылі культавы амерыканскі паліцэйскі седан Crown Victoria
- 5.09.2025, 17:17
Фотафакт.
Незвычайны аўтамабіль заўважылі на вуліцах Мінска. Па сталіцы ездзіць сапраўдны Ford Crown Victoria Police Interceptor — культавы амерыканскі паліцэйскі седан. Машына адразу прыцягнула ўвагу: мінакі фатаграфуюцца з ёй, а ў сетцы пішуць, што па горадзе быццам ездзіць «шэрыф», піша тэлеграм-канал «Хартыя-97%».
Карыстальнікі абмяркоўваюць, колькі магло каштаваць прывезці такую «цацку» ў Беларусь, і жартуюць, што ў Мінску цяпер можна здымаць кіно.
Crown Victoria Police Interceptor — гэта велізарны амерыканскі седан, які шмат гадоў быў службовым аўтамабілем паліцыі ў ЗША. Ён просты, трывалы і з вялікім рухавіком. На нашых дарогах такое ўбачыш нячаста, таму яна і выклікала столькі эмоцый.