Украінскія вайскоўцы знішчылі тры варожыя гарматы: тэхніку выдаў гарачы ствол
- 7.09.2025, 14:48
Відэафакт.
Пілоты батальёна Signum 53-й механізаванай брыгады імя князя Уладзіміра Манамаха працягваюць знішчаць варожую тэхніку — гэтым разам выявілі і ліквідавалі тры расійскія гарматы.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, першая гармата была знішчана прамым трапляннем беспілотніка ў ствол, другая — па кіравальнай частцы, што цалкам вывела яе са строю.
Трэцяя гармата была старанна замаскіраваная, але яе выдаў перагрэты ствол, які стаў мішэнню для дакладнага ўдару.