BE RU EN

У Індыі ацанілі шкоду ад 50-працэнтных тарыфаў Трампа

  • 8.09.2025, 11:04

Дзесяткі мільярдаў долараў толькі за адзін год.

50-працэнтныя тарыфы з боку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа могуць скараціць валавы ўнутраны прадукт Індыі не менш чым на паўпрацэнта ў гэтым годзе.

Пра гэта заявіў галоўны эканамічны дарадца краіны Ананта Нагесваран, паведамляе Bloomberg.

«Я спадзяюся, што дадатковы штрафны тарыф — кароткачасовая з’ява», — сказаў ён у інтэрв’ю Bloomberg TV. «У залежнасці ад таго, як доўга ён працягнецца нават у гэтым фінансавым годзе, яго ўплыў на ВУП можа скласці ад 0,5% да 0,6%».

Аб’ём эканомікі Індыі ў 2024 годзе паводле намінальнага ВУП ацэньваецца прыкладна ў 3,9 трлн долараў. Такім чынам, страта 0,5% росту прывядзе да прамой шкоды ў 20 млрд долараў толькі за адзін год.

Апошнія навіны