У расійскім Таганрогу гарыць завод па вытворчасці беспілотнікаў
- 13.01.2026, 8:40
Пад удар трапіла прадпрыемства «Атлант Аэро».
Пад раніцу, 13 студзеня, невядомыя дроны атакавалі расійскі горад Таганрог. Пад ударам апынулася прадпрыемства па вытворчасці дронаў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расійскія і маніторынгавыя Telegram-каналы.
Судзячы па публікацыях у пабліках, атака на горад пачалася прыкладна а 5-й раніцы па кіеўскім часе. Мясцовыя каналы паведамлялі, што Таганрог атакуюць беспілотнікі, таму працуе СПА.
Паралельна ў сацсетках пачалі з'яўляцца кадры, на якіх відаць пажар. Маніторынгавыя каналы сцвярджаюць, што пад удар трапіла прадпрыемства «Атлант Аэро».
Крыху пазней атаку на горад пацвердзіў губернатар рэгіёна Юрый Слюсар. Аднак пра прадпрыемства ён нічога не сказаў.
«Сілы СПА проста цяпер адбіваюць паветраную атаку на Таганрог. Інфармацыі пра пацярпелых сярод людзей не паступала. Даныя пра наступствы на зямлі ўдакладняюцца. Прашу захоўваць максімальную асцярожнасць, выконваць указанні надзвычайных ведамстваў, не выходзіць на вуліцу і не падыходзіць да вокнаў», — гаварылася ў ягоным допісе а 05:55.
Крыху пазней у сеціве з'явіліся яшчэ некалькі кадраў наступстваў атакі.
Адзначым, што прадпрыемства «Атлант Аэро» вырабляе кампаненты для баявых дронаў, сістэм кіравання, а таксама комплексаў РЭБ. У прыватнасці, вытворчасць засяроджана на распрацоўцы дронаў «Арыён» і FPV-беспілотнікаў.