Узброеныя Сілы Украіны спалілі калону расійскай тэхнікі
- 14.01.2026, 19:37
Гарэлі танкі і браняваныя аўтамабілі.
Сілы беспілотных сістэм Узброеных Сіл Украіны сарвалі наступ войскаў краіны-агрэсара Расіі на Данецкім напрамку і знішчылі бранятэхніку акупантаў, паведамляецца ў паведамленні СБС у сераду, 14 студзеня.
Ваенныя 414-й асобнай брыгады беспілотных сістэм «Птушкі Мадзяра» паразілі танкі і бранямашыны, што сарвала намеры войскаў РФ ажыццявіць штурмавыя дзеянні ў бок пазіцый Сіл абароны.
У паведамленні Сіл беспілотных сістэм сказана, што расіяне прыкладаюць значныя намаганні, каб зберагчы бранятэхніку, у прыватнасці абмяжоўваюць яе выкарыстанне на фронце, маскіруюць металічнымі канструкцыямі і сеткамі.