BE RU EN

Расійскі спявак Міця Фамін распавёў пра мару наведаць беларускі замак

  • 14.01.2026, 14:11

Ён папрасіў беларусаў аб дапамозе.

Расійскі спявак і былы саліст гурта Hi-Fi Міця Фамін тэрмінова папрасіў беларусаў аб дапамозе ў сваіх сацыяльных сетках.

Так, у сваім Treads спявак прызнаўся, што марыць наведаць Косаўскі замак, які знаходзіцца ў аднайменным горадзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Ён сказаў беларусам, што любая інфармацыя будзе карыснай для ажыццяўлення ягонай мары.

— Любая інфармацыя пра кантакты, якія могуць паспрыяць таму, каб паказаць мне Косаўскі замак 15 студзеня, вітаецца. Дзякуй за любую дапамогу! — напісаў Міця Фамін у Treads.

Апошнія навіны