BE RU EN

Барацьба за прыбраныя месцы ў Мінску выйшла на новы ўзровень

  • 14.01.2026, 21:09

Відэафакт.

З мінулай пятніцы сталічныя камунальнікі актыўна змагаюцца са снегам, а мінскія аўтааматары — з тымі, хто займае прыбраныя кімсьці іншым месцы, піша onliner.by. У сацыяльных сетках спрэчкі не сціхаюць. Хтосьці лічыць: калі ты разгрэб лапатай снег — гэта не значыць, што ты месца выкупіў. Іншыя звяртаюцца да чалавечнасці і прынцыпаў добрасуседства. Трэція проста маўкліва «рэзервуюць» сабе месцы падручнымі сродкамі. Падаецца, гэта зайшло занадта далёка: таму хтосьці вырашыў высмеяць усе гэтыя канфлікты за кавалак асфальту.

Відэа ў рэдакцыю прыслаў чытач. Ён сцвярджае, што зняў яго на вул. Лынькова. Невядомы чалавек з добрым пачуццём гумару вырашыў усталяваць самаробную (але вельмі вялікую) таблічку: «З дазволу сумлення можна займаць». Яна ўпрыгожана яркімі лямпачкамі (да чаго яны падключаныя, незразумела).

Можна дапусціць, што аўтар надпісу — той чалавек на відэа, які актыўна працуе лапатай. Але пакуль «мастак» застаецца невядомым.

Апошнія навіны