BE RU EN

Лукашэнка загадаў зрабіць батарэі ў кватэрах беларусаў «трошкі прахаладней»

  • 19.01.2026, 19:24

У Мінэнерга «прынялі меры».

Мінэнерга абмежавала рэжымы працы сістэм цяплазабеспячэння. Меры прынялі праз некалькі гадзін пасля загаду Аляксандра Лукашэнкі зрабіць батарэі ў кватэрах «трошкі прахаладней». Пра гэта паведамілі ў ведамстве.

«Мінэнерга <...> прынятыя меры па абмежаванні рэжымаў працы сістэм цяплазабеспячэння ў перыяды моцных маразоў, каб забяспечыць іх запас трываласці і не дапускаць падобных сітуацый у будучыні», — заявілі ў міністэрстве.

Нагадаем, пасля пашкоджання цяплатрасы ў Мінску раніцай 19 студзеня Лукашэнка прапанаваў падаваць у батарэі жылых дамоў «трошкі прахаладнейшы цяпланосьбіт», каб на цяплатрасах не было аварый.

Пры гэтым паводле нарматыву ў жылым памяшканні павінна быць 18−24 градусаў.

Апошнія навіны