BE RU EN

Падводная лодка РФ захрасла ў порце пасля атакі СБУ

  • 20.01.2026, 8:34

Фотафакт.

Атакаваная Украінай расійская падводная лодка ў порце Наварасійска ўжо больш за месяц застаецца на адным і тым жа месцы і не можа выйсці ў мора.

Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

У прыватнасці, на фота ад 19 студзеня бачна, што субмарына знаходзіцца тамсама, дзе і ў дзень украінскага ўдару. На здымку таксама зафіксаваныя сляды рамонту прычала, пашкоджанага ў выніку выбуху марскога дрона.

Выданне нагадвае, што пасля атакі ў снежні 2025 года Міністэрства абароны РФ заяўляла пра адсутнасць пашкоджанняў падводнай лодкі і апублікавала адпаведнае відэа. У той жа час на апублікаваных кадрах не была паказаная кілевая частка субмарыны, якая знаходзілася найбліжэй да месца дэтанацыі.

Новыя спадарожнікавыя даныя ставяць пад сумнеў заявы расійскага боку пра поўную спраўнасць падводнай лодкі пасля ўкраінскай атакі.

Апошнія навіны