Сабаленка на Australian Open ледзь не забіла суперніцу
- 20.01.2026, 3:59
Беларуска патрапіла мячом у галаву.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, першая ракетка свету, з перамогі пачала выступы на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі — перамагла ў двух сетах (6:4, 6:1) прадстаўніцу Францыі Тьянцоа Сару Ракотоманга Ражаону.
Падчас сустрэчы Сабаленка адзначылася падступным ударам проста ў суперніцу, пасля чаго мяч трапіў у галаву францужанкі. На шчасце, абышлося без траўмы, але наступствы гэтага маглі быць вельмі жудаснымі.
Сабаленка адразу выбачылася за свой удар, але гэта ніяк не змяншыла абурэнне ад дзеянняў найлепшай на сёння тэнісісткі планеты.