BE RU EN

Былы генеральны сакратар НАТА Расмусэн: Час ліслівасці да Трампа мінуў

  • 20.01.2026, 20:08

Прэзідэнт ЗША паважае толькі сілу і магутнасць.

Экс-прэм’ер Даніі і былы генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн заклікаў Еўрапейскі саюз быць гатовым да жорсткага эканамічнага адказу на дзеянні Злучаных Штатаў.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю агенцтву Reuters.

Паводле слоў Расмусэна, калі ЗША ўвядуць тарыфы супраць краін, якія накіравалі войскі ў Грэнландыю, ЕС павінен адказаць моцным эканамічным ударам.

«Час ліслівасці мінуў. Гэта не працуе. Сутнасць у тым, што Трамп паважае толькі сілу і магутнасць. І адзінства. Менавіта гэта Еўропа павінна прадэманстраваць цяпер», — падкрэсліў ён.

Расмусэн лічыць, што настойванне Дональда Трампа на далучэнні Грэнландыі да ЗША з’яўляецца самым вялікім выклікам для НАТА з моманту стварэння Альянсу ў 1949 годзе.

У той жа час ён адзначыў, што не мае намеру крытыкаваць цяперашніх лідараў НАТА, у прыватнасці генеральнага сакратара Марка Рутэ, якія публічна адабрліва выказваюцца пра Трампа. Аднак, на яго думку, ЕС павінен трымаць напагатове інструмент барацьбы з эканамічным прымусам — так званую «базуку», якая дазваляе жорстка рэагаваць на знешні ціск.

Апошнія навіны