Трамп патлумачыў, чаму запрасіў Пуціна ў «Раду міру»
- 22.01.2026, 8:19
Прэзідэнт ЗША прызнаў, што сярод запрошаных ёсць спрэчныя асобы.
Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што сярод запрошаных у «Раду міру» ёсць спрэчныя асобы, але яны «уплывовыя» і «умеюць дасягаць вынікаў». Так ён пракаментаваў прапанову кіраўніку Крамля Уладзіміру Пуціну далучыцца да рады.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на зносіны Трампа з журналістамі ў Давосе, на палях «Сусветнага эканамічнага форуму».
«Мы хочам усіх», — адказаў кіраўнік Белага дома на пытанне, навошта запрашаць Пуціна ў «Раду міру».
«У мяне ёсць некалькі спрэчных людзей, але гэта тыя, хто ўмее дасягаць вынікаў. Гэта людзі, якія маюць велізарны ўплыў. Калі б у радзе былі адны дзеці, гэта было б не вельмі карысна», — дадаў Трамп.
Амерыканскі лідар таксама падкрэсліў, што рада выканае шмат працы, якую «мела б зрабіць ААН». Пры гэтым, паводле слоў Трампа, супрацоўніцтва з арганізацыяй будзе адбывацца, аднак «Рада міру» будзе «асаблівай».