ЗСУ вызвалілі ад расіян населены пункт Сухецкае ў Данецкай вобласці
- 22.01.2026, 8:29
Апублікавана мапа.
Сілы абароны Украіны зачысцілі ад расійскіх акупантаў вёску Сухецкае Мірнаградскай грамады Пакроўскага раёна Данецкай вобласці.
У той жа час ЗС РФ прасунуліся паблізу Мірнаграда і Даражнянкі, паведаміў праект DeepState.
«Вораг прасунуўся паблізу Мірнаграда і Даражнянкі. Ад праціўніка зачышчана Сухецкае», — гаворыцца ў паведамленні.
Аналітыкі таксама ўнеслі змены ў мапу баявых дзеянняў. Вёска Сухецкае цяпер знаходзіцца ў зялёнай зоне, што азначае, што кантроль над гэтым населеным пунктам ажыццяўляюць украінскія вайскоўцы.