Польшча накіравала ў Кіеў 400 генератараў
- 22.01.2026, 8:33
Сталіца Украіны ў выніку расійскіх абстрэлаў па энергетыцы пачала жыць у вельмі экстрэмальных умовах.
Кіеў і грамады вакол сталіцы Украіны атрымаюць ад Польшчы 400 генератараў розных тыпаў. Яны ўжо ў дарозе.
Пра гэта заявіў часовы павераны ў справах Польшчы ва Украіне Пётр Лукашэвіч у сацсетцы X.
«Шаноўныя кіеўцы і жыхары грамад вакол Кіева! Да вас з Польшчы едуць 400 генератараў розных тыпаў з дзяржаўных запасаў. Польшча дапамагае», — напісаў ён.
Кіеў у выніку расійскіх абстрэлаў па энергетыцы, якія адбыліся 9, 13 і 20 студзеня, пачаў жыць у вельмі экстрэмальных умовах.
Цяпер у сталіцы Украіны і дагэтуль дзейнічаюць аварыйныя адключэнні святла, ёсць праблемы з вадой і цяплом. У прыватнасці, пасля апошняга ўдару без ацяплення былі тысячы дамоў пры марозе −15°С.