BE RU EN

Daily Mail: Трамп прыдумаў «ідэальную здзелку» па Грэнландыі

  • 22.01.2026, 11:18

Жыхарам вострава могуць прапанаваць фінансавую кампенсацыю за згоду на далучэнне да ЗША.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адмовіўся ад пагрозы ўварвання ў Грэнландыю і заявіў, што ўзгадніў «рамкі будучага пагаднення» пра кантроль над востравам. Як піша Daily Mail, кіраўнік Белага дома мае намер прапанаваць мясцовым жыхарам грошы за згоду на далучэнне да ЗША.

Адзначаецца, што Трамп правёў перамовы з генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ. Потым стала вядома пра адмену пошлін ЗША для шэрагу еўрапейскіх краін і пра новыя планы адносна Грэнландыі.

Выданне паведамляе, што Трамп разглядае магчымасць прапанаваць жыхарам Грэнландыі, насельніцтва якой складае 57 тысяч чалавек, па мільёну долараў кожнаму, калі яны прагаласуюць за далучэнне да Злучаных Штатаў.

Апошнія навіны