Прызначаны новы пасол Беларусі ў Расіі і міністр фінансаў
- 22.01.2026, 12:53
Экс-пасла ў РФ адправілі кіраваць Віцебскай вобласцю.
Лукашэнка прызначыў новага пасла Беларусі ў Расіі. Ім стаў Юрый Селіверстоў, які да гэтага займаў пасаду міністра фінансаў. На месца міністра фінансаў прызначаны Уладзіслаў Татарыновіч, які раней займаў пасаду намесніка старшыні так званага савета рэспублікі.
Юрый Селіверстоў адначасова будзе прадстаўляць Беларусь у інтэграцыйных структурах і атрымае паўнамоцтвы намесніка прэм'ер-міністра.
Нагадаем, што папярэднім паслом Беларусі ў РФ з чэрвеня 2024 года быў Аляксандр Рагожнік, які 15 студзеня быў прызначаны старшынём Віцебскага аблвыканкама.