Келаг назваў верагодную дату завяршэння вайны ва Украіне
- 22.01.2026, 13:58
Вясной перавага будзе на баку ЗСУ.
Вайна ва Украіне можа скончыцца ўжо гэтым летам. Пра гэта заявіў былы спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША па пытаннях Украіны Кіт Келаг падчас дыскусіі «Украіна: будучыня на перадавой» у Давосе, піша «Главред».
Ён лічыць, што мір можа наступіць ужо да Дня Незалежнасці Украіны — 24 жніўня 2026 года.
«Я сапраўды веру: калі Украіна перажыве гэтую зіму — студзень і люты — і дабярэцца да сакавіка і красавіка, перавага будзе на вашым баку, на баку Украіны... Я спадзяюся, што да Дня Незалежнасці гэтым летам на гэтай зямлі будзе мір», — сказаў Келаг.
У той жа час ён лічыць, што пасля зімы перавага будзе на баку Украіны. Зараз сітуацыя крытычная, але ўкраінскія вайскоўцы стрымліваюць акупантаў.
«Пуцін вымярае свае поспехі ў метрах, а не ў мілях. Ён не ў Адэсе, не ў Кіеве і фактычна нават не выйшаў з Данбаса. У яго вялікія праблемы», — сказаў Келаг.