Трамп пасля сустрэчы з Зяленскім перадаў пасланне Пуціну
- 22.01.2026, 16:45
Сустрэча трывала каля гадзіны.
Сустрэча прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і амерыканскага лідара Дональда Трампа у Давосе, якая трывала каля гадзіны, завяршылася. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Сяргей Нікіфараў, піша unian.net.
Вынікі перамоў пакуль невядомыя. Аднак, як адзначыў саветнік прэзідэнта па камунікацыях Дзмітрый Літвін, «сустрэча добрая».
Як адзначыў Нікіфараў журналістам, напрыканцы прэзідэнты Украіны і ЗША крыху пагутарылі тэт-а-тэт.
Пазней Дональд Трамп заявіў, што сустрэча з Зяленскім прайшла «добра». Прэзідэнт ЗША таксама перадаў пасланне Пуціну: «Вайна павінна скончыцца».