Зяленскі на форуме ў Давосе гаварыў пра Беларусь
- 22.01.2026, 17:41
Прэзідэнт Украіны ўзгадаў пра пратэсты ў 2020 годзе.
Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, выступаючы на форуме ў Давосе сёння, 22 студзеня, узгадаў Беларусь. Кіраўнік Украіны лічыць, што беларусам не дапамаглі ў 2020 годзе:
— Беларусь у 2020 годзе — самы наглядны прыклад. Ніхто не дапамог яе народу. А цяпер там размешчаны расійскі «Арэшнік» з дальнасцю палёту, якая ахоплівае большасць еўрапейскіх сталіц. Гэтага можна было б пазбегнуць, калі б беларусы перамаглі ў 2020 годзе.
Нагадаем, 18 снежня Лукашэнка заявіў, што расійскі ракетны комплекс «Арэшнік» знаходзіцца ў Беларусі і заступае на баявое дзяжурства.
Меркаваным месцам размяшчэння называўся аэрадром Крычаў («Крычаў-6») на Магілёўшчыне — там ідзе будаўніцтва і цалкам адноўлена чыгуначная станцыя, адзначалі даследчыкі.