На руцэ Трампа заўважылі новы вялізны сіняк
- 22.01.2026, 19:03
Фотафакт.
У прэзідэнта ЗША Дональда Трампа падчас выступлення ў Давосе заўважылі свежы вялікі сіняк на тыльным баку левай рукі. Як паведамляе брытанская газета Metro, гэта ўжо не першы падобны выпадак.
«Сёння падчас выступлення на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе фатографы зафіксавалі свежы сіняк на левай руцэ прэзідэнта», — гаворыцца ў паведамленні.
1 студзеня газета The Wall Street Journal пісала, што Трамп імкнецца хаваць фізічныя прыкметы старэння і магчымыя нядужанні, выкарыстоўваючы касметыку для маскіроўкі сінякоў на руках. У публікацыі гаворыцца, што дарадцы амерыканскага прэзідэнта ўсё часцей заўважаюць вонкавыя праявы яго ўзросту. Так, падчас з'езда Рэспубліканскай партыі ў Мілуокі скура Трампа аказалася настолькі адчувальнай, што ў амерыканскага лідара пачаўся крывацёк пасля выпадковага дотыку пярсцёнкам генеральнага пракурора Пэм Бонды.