Барыста ў Мінску засталі за цікавым заняткам
- 26.01.2026, 16:15
Карыстальнікам сеціва хобі хлопца здаецца вельмі мілае.
Карыстальніца Threads Ірына застала барыста сталічнага кафэ «Станцыя» каля ўваходу ў метро «Плошча Перамогі» за незвычайным заняткам.
Малады мужчына захоплена вязаў спіцамі. Дзяўчына падзялілася фота са сваімі падпісчыкамі і сабрала мноства цёплых каментараў, піша Blizko.by.
Высветлілася, што барыста завуць Уладзімір, і гэта не першы выпадак, калі маладога чалавека заўважаюць за вязаннем у кававым ларку. Уладзімір займаецца гэтым толькі пры адсутнасці кліентаў, таму на яго няма скаргаў і прэтэнзій, а карыстальнікам сеціва хобі хлопца здаецца вельмі мілае.
«Верыце, у такога барыста кава на 20% цяплейшая?»;
«Дык гэта ж Уладзя! Заходзьце да яго, ён варыць смачную каву»;
«Я таксама гэтым займаюся. Супакойвае пасля нервовых кліентаў»;
«А яго не пакараюць? Шкада будзе»;
«Відаць, што чалавек добры, прыемны. Дарэчы, вязанне спачатку было выключна мужчынскім заняткам».