BE RU EN

Пра сапраўдныя мэты Расіі

  • Віталь Портнікаў
  • 26.01.2026, 17:20

Ці адбудуцца калі-небудзь сапраўдныя перамовы з РФ?

У мяне няма ніякіх сумневаў наконт таго, што на сапраўдных перамовах зладзейскі абстрэл мірнага насельніцтва з'яўляецца падставай для адмовы ад іх працягу і іншых дыпламатычных дэмаршаў.

Але праблема ў тым, што тое, што мы назіраем сёння, — не сапраўдныя перамовы, а спробы Украіны і яе еўрапейскіх саюзнікаў не даць магчымасці адміністрацыі Трампа абвінаваціць Кіеў у нежаданні дасягнуць міру, выйсці з працэсу і нават спыніць дапамогу Украіне.

Таму насамрэч перамовы мы вядзём з амерыканцамі. Расіяне там — для мэблі, і ў іх тая ж самая задача, што і ў нас, — самім сваёю прысутнасцю пераконваць Трампа ў сваёй мірналюбнасці. А тое, што ў Вашынгтоне аддаюць перавагу не заўважаць абстрэлаў Украіны ў момант перамоваў, — гэта ўжо на сумленні іх амерыканскіх удзельнікаў.

Ну і напрыканцы: ці адбудуцца калі-небудзь сапраўдныя перамовы з Расіяй? Аб'ектыўныя перадумовы для гэтага ў бліжэйшыя гады практычна адсутнічаюць. Нават у выпадку істотнага змяншэння эканамічнага і ваеннага патэнцыялу праціўніка. Хутчэй за ўсё, мы будзем мець справу з паступовым згасаннем вайны, і нашымі галоўнымі намаганнямі павінны стаць дзеянні, накіраваныя на знясіленне расійскіх рэсурсаў.

Удзел у імітаваным перамоўным працэсе з мэтай не дапусціць адмовы ЗША ад ціску на Маскву з'яўляецца істотнай часткай такіх дзеянняў.

Віталь Портнікаў, «Фэйсбук»

Апошнія навіны