У Мінску на два дні абмежавалі рух усіх транспартных сродкаў
- 1.10.2026, 8:46
ДАІ апублікавала карты.
У сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў у Мінску магчыма ўвядзенне кароткачасовых абмежаванняў руху ўсіх відаў транспартных сродкаў 1 і 2 кастрычніка. Пра гэта паведамляе сталічная ДАІ.
1 кастрычніка абмежаванні могуць уводзіцца:
з 8.00 да 14.00 па праспектах Незалежнасці і Пераможцаў, а таксама па вуліцах Янкі Купалы і Леніна;
з 15.00 да 23.00 па праспектах Машэрава і Пераможцаў, па вуліцах Янкі Купалы, Старажоўскай, Паўліны Мядзёлкі і Нарачанскай, а таксама па МКАДзе.
2 кастрычніка:
з 10.00 да 18.00 па праспектах Машэрава, Пераможцаў і Незалежнасці, а таксама па вуліцах Янкі Купалы і Старажоўскай.
«Таксама 1 і 2 кастрычніка магчыма кароткачасовае абмежаванне руху ўсіх відаў транспартных сродкаў на іншых участках вулічна-дарожнай сеткі», — папярэдзілі ў ДАІ і папрасілі ўлічваць гэту інфармацыю і загадзя планаваць свой маршрут.