BE RU EN

Латвія гатовая размясціць ядзерную зброю па рашэнні НАТА

  • 1.10.2026, 8:52

Краіна мае для гэтага юрыдычныя падставы.

Прэзідэнт Латвіі Эдгарс Рынкевічс заявіў, што краіна можа пагадзіцца на размяшчэнне ядзернай зброі на сваёй тэрыторыі, калі такое рашэнне будзе калектыўна прынята НАТА і ўзнікне адпаведная неабходнасць.

Пра гэта піша Delfi.

Прэзідэнт Латвіі пракаментаваў паведамленне пра прапанову Вялікабрытаніі наконт узмацнення ядзернай абароны краін-удзельніц Аб’яднаных экспедыцыйных сіл (JEF), у якія ўваходзяць краіны Балтыі, краіны Паўночнай Еўропы і Нідэрланды.

Паводле слоў Рынкевічса, на тэрыторыі Латвіі няма юрыдычнай забароны на размяшчэнне ядзернай зброі. Ён таксама нагадаў, што падчас падрыхтоўкі Латвіі да ўступлення ў НАТА ў 2003 годзе краіна не ўстанаўлівала абмежаванняў на ўдзел у механізмах калектыўнай бяспекі Альянсу, у прыватнасці ў сістэме ядзернага стрымлівання.

«Калі такая неабходнасць узнікне і НАТА прыме такое калектыўнае рашэнне, у Латвіі будзе размешчана ядзерная зброя», — заявіў Рынкевічс.

Ён таксама сказаў, што калі б ядзернай зброі не існавала, у Еўропе магло б быць больш звычайных войнаў.

На дадзены момант перамоваў аб размяшчэнні зброі няма

У той жа час прэзідэнт Латвіі падкрэсліў, што зараз ніякіх канкрэтных перамоў аб размяшчэнні ядзернай зброі на тэрыторыі краіны не вядзецца. Гаворка ідзе толькі пра магчымасць такога кроку ў выпадку адпаведнага калектыўнага рашэння НАТА.

Заява Рынкевічса прагучала на фоне дыскусій аб узмацненні абароны краін Паўночнай Еўропы і Балтыі. Латвія таксама ўдзельнічае ў сумесных сілах JEF, якія ўзначальвае Вялікабрытанія.

Апошнія навіны