BE RU EN

Частку кіроўцаў у Беларусі возьмуць пад асаблівы кантроль

  • 1.10.2026, 9:49

З 1 па 9 кастрычніка.

У Дзяржаўтаінспекцыі МУС паведамілі, якія аўтамабілі ў Беларусі будуць пад пільнай увагай з 1 па 9 кастрычніка.

Так, у першую дэкаду кастрычніка па ўсёй рэспубліцы будуць праходзіць прафілактычныя мерапрыемствы з удзелам аўтамабіляў-таксі.

У ДАІ канстатавалі: з пачатку 2026 года ў краіне адбылося 67 ДТЗ з удзелам аўтамабіляў таксі. У гэтых аварыях 74 чалавекі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Падчас спецакцыі супрацоўнікі ДАІ будуць арыентаваныя на спыненне грубых парушэнняў. Перш за ўсё гаворка ідзе пра выяўленне п'яных кіроўцаў, бязправнікаў, злосных парушальнікаў. Пад кантролем таксама будзе выкананне хуткасных абмежаванняў і правілаў манеўравання.

- Будуць актыўна выкарыстоўвацца магчымасці рэспубліканскай сістэмы бяспекі, - папярэдзілі ў прэс-службе.

Таксама ДАІ будзе правяраць выкананне бяспечных умоў перавозкі пасажыраў, тэхнічны стан аўтамабільнага транспарту. Да адказнасці будуць прыцягваць таксама кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання.

Апошнія навіны