Аляксандр Хацкевіч: Я беларус, гэта мой дом
- 1.10.2026, 12:28
Вядомы футбаліст распавёў, чаму не ўзяў украінскае грамадзянства.
Ураджэнец Беларусі, зорка киеўскага «Дынама» Аляксандр Хацкевіч патлумачыў, чаму, нягледзячы на тое, што жыве ва Украіне, не атрымаў грамадзянства гэтай краіны.
— Чаму вы не ўзялі украінскі пашпарт, вам жа прапаноўвалі?
— Не, ніхто не прапаноўваў. А сэнс? За зборную Украіны я не мог выступаць. Я беларус. Я нарадзіўся ў Беларусі. Гэта мой дом. А Украіна — гэта другі дом. Я ніколі не хацеў змяняць пашпарт. Тут я магу выкарыстаць слова «ніколі», гэта якраз той выпадак.
— Чаму тады Валянцін Белькевіч узяў украінскі пашпарт?
— Яго трэба было ведаць. Валік умеў сябраваць. Ён добра разбіраўся ў людзях, якія былі побач з ім па-за футболам. Ён блізка нікога да сябе не падпускаў, трымаў многіх на адлегласці.
Хоць мы былі знаёмыя з сямі гадоў, я быў апошнім, хто даведаўся, што ў яго будзе вяселле з Аняй Седаковай. У асабістае жыццё ён увогуле нікога не ўпускаў. А чаму захацеў узяць пашпарт Украіны? У мяне няма адказу. Я банальна не ведаю, — адказаў Хацкевіч у выпуску ютуб-канала Дзеніса Бойкі.