«Беларусы — найлепшыя»
- 1.10.2026, 13:01
Прыклад салідарнасці і ўзаемадапамогі.
Жыхарка Віцебска olga_priymak_rostovye_kykly расказала, як незнаёмыя людзі дапамаглі яе суайчынніцы выплаціць даўгі, што засталіся пасля смерці мужа ад COVID-19.
«Нядаўна я публікавала допіс пра дапамогу дзяўчыне, якая засталася з даўгамі пасля смерці мужа, — піша яна. — Павядомляю, што сёння афіцыйна яна вольная паводле выканаўчага ліста! Яе даўгі пагашаныя.
Усім, хто ўдзельнічаў, перажываў, зрабіў рэпост, пералічыў грошы, вялікі чалавечы дзякуй! Вы лепшыя! Беларусы — самыя найлепшыя!».
Сайт Charter97.org нагадвае, што ў допісе ідзе гаворка пра беларуску, муж якой памёр у 2023 годзе пасля таго, як захварэў на каранавірус. Пасля смерці мужа ёй і двум непаўналетнім сынам дасталіся даўгі ягонага бізнесу ў памеры каля 46 тысяч рублёў. Пасля ўтрыманняў з зарплаты на жыццё ў жанчыны заставалася 350 рублёў, і, паводле яе ўласных падлікаў, калі ўсё пойдзе добра, разлічыцца з даўгамі атрымалася б прыкладна да пенсіі.