У ваколіцах Віцебска вясковец ударыў чыноўніка бейсбольнай бітай
- 1.10.2026, 13:51
Сын гаспадара хаты адрэагаваў на прыезд спецыяльнай камісіі.
У адной з вёсак у ваколіцах Віцебска да 76-гадовага мужчыны прыехала камісія чыноўнікаў. Да іх выйшаў 47-гадовы сын гаспадара хаты і пачаў пагражаць бейсбольнай бітай, паведаміла абласнае дзяржаўнае выданне «Віцебскія весці».
У верасні да 76-гадовага жыхара вёскі пад Віцебскам прыехала камісія, якая, згодна з планам, абследавала ўмовы пражывання пажылых грамадзян. На яе візіт адрэагаваў 47-гадовы сын гаспадара хаты.
Ён выйшаў да чыноўнікаў з бейсбольнай бітай і, як паведамляецца, пачаў пагражаць старшыні сельвыканкама, які ўваходзіў у склад камісіі.
«Мужчына выказаў у адрас службовай асобы пагрозы і прымяніў фізічны гвалт, выкарыстоўваючы ў якасці зброі бейсбольную біту. Злачынныя дзеянні фігуранта выявіліся ў спробе нанясення і нанясенні аднаго ўдару бітай па тулаве пацярпелага», — распавёў пракурор Віцебскага раёна Ігар Лісоўскі.
Мужчыне пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.