Першы электрамабіль Range Rover усталяваў рэкорд
- 1.10.2026, 15:01
Пры гэтым захаваліся пазадарожныя магчымасці мадэлі.
Range Rover прадставіў цалкам электрычную версію Sport — новы пазадарожнік атрымаў два электрарухавікі, поўны прывад і найвышэйшы крутоўны момант сярод усіх мадэляў кампаніі, піша Autoblog (пераклад — сайт Charter97.org).
Сумарная магутнасць сілавой устаноўкі складае 542 к.с., а крутоўны момант дасягае 627 фунт-футаў (850 Н·м). Да 60 міль у гадзіну (97 км/г) аўтамабіль разганяецца за 4,3 секунды.
Запас ходу дасягае 608 км. У больш рэалістычным. Дзякуючы 800-вольтавай архітэктуры батарэю можна зарадзіць з 10 да 80% прыблізна за 22 хвіліны.
Пры гэтым электрычны Range Rover Sport захаваў пазадарожныя магчымасці мадэлі. Аўтамабіль здольны пераадольваць вадныя перашкоды глыбінёй больш за 89 см і падымацца па схілах з нахілам да 45 градусаў.
«Больш жорсткая архітэктура і нізкі цэнтр цяжару забяспечваюць больш дакладныя рэакцыі, большую манеўранасць і ўпэўненасць за рулём», — заявіў дырэктар па інжынерных распрацоўках Range Rover Мэт Бекер.
У Вялікабрытаніі навінку ўжо можна замовіць па цане ад £109 810. Пастаўкі пачнуцца ў наступным годзе. У ЗША мадэль з'явіцца толькі ў версіі мадэльнага года 2028.
«Range Rover Sport Electric спалучае камфорт на дарозе з магчымасцямі для бездарожжа», — пішуць аўтары матэрыялу.