А дзе беларусы?
- 1.10.2026, 17:49
У Мінску ўсё больш мігрантаў.
Мінчанін spryght звярнуў увагу на змены, якія адбыліся ў сталіцы за апошнія гады.
«Туркмены робяць чарговы капітальны рамонт шматпавярхоўкі, важдаюцца на даху, — піша ён. — З блютус-калонкі істэрычна раве «А я женщина русская» і іншыя аналагі на поўную гучнасць.
Побач з домам — шаурма. Уладальнік-егіпцянін кругласутачна круціць расійскую папсу. Дарэчы, наведвальнікаў у яго амаль ніколі няма. Што гэта?»
Шмат мінчукоў пацвердзілі словы аўтара паста і распавялі, дзе шукаць беларусаў. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:
— А дзе беларусы?
— «Рускі мір — ён такі.
— Беларусы — у Варшаве, Вільнюсе, Кіеве, Львове, Барселоне.
— Мультыкультуральная сталіца Еўропы.
— Прайдзіцеся ўвечары каля «Камароўкі» або па набярэжнай ля Нямігі. Беларусаў — адзінкі.