Францыя не дазволіла лукашыстам выступіць на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН
- 1.10.2026, 18:05
Лукашысты хацелі «ацэньваць» сітуацыю вакол Украіны.
Кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў, што французскае старшынства не дазволіла прадстаўніку рэжыму Лукашэнкі выступіць на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН па Украіне. Яно адбылося 23 верасня.
Па словах Рыжанкова, рэжым прасіў даць яму слова для ацэнкі сітуацыі вакол Украіны і прапаноў адносна далейшых дзеянняў. «Але, нягледзячы на шырокі пералік краін, якім было дадзена слова, французскае старшынства забараніла нам удзельнічаць», — сказаў ён «РІА Навіны».
Сярод краін, якім дазволілі выступіць на пасяджэнні, Максім Рыжанкоў вылучыў Іспанію. Ён дадаў: «Дзе гэтыя краіны знаходзяцца і дзе знаходзімся мы? Як яны пацярпелі ад гэтага канфлікту і як — мы?». Удзел рэжыму Лукашэнкі вітала Расія, падкрэсліў міністр.