BE RU EN

Пуцін знайшоў вінаватых у распадзе СССР

  • 1.10.2026, 19:12

Дыктатар РФ абвінаваціў савецкае кіраўніцтва ў недальнабачнасці.

Распад Савецкага Саюза нібыта стаў трагедыяй для дзясяткаў мільёнаў людзей, якія пасля таго, што адбылося, «у адзін момант апынуліся за мяжой». Пра гэта заявіў дыктатар Расіі Уладзімір Пуцін падчас выступлення на пленарнай сесіі клуба «Валдай».

Паводле слоў кіраўніка Расіі, распад СССР стаў вынікам недальнабачнасці савецкага кіраўніцтва.

Ён таксама адзначыў, што давер познесавецкіх лідараў да Захаду і іх упэўненасць у выкананні так званых «джэнтльменскіх дамоўленасцяў» адыгралі негатыўную ролю.

Апошнія навіны